Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў рамках Года навукі арганізуе Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Гісторыя беларускай літаратуры: стан і перспектывы даследавання (да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа)”, якая адбудзецца 15–16 лістапада 2017 года ў Мінску.
Народныя паэты Беларусі Янка Купала (1882–1942) і Якуб Колас (1882–1956) праз сінтэз шматвяковых нацыянальных мастацкіх традыцый з лепшымі ўзорамі сусветнай культуры ўзнялі тагачасную беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, вярнулі яе ў еўрапейскі кантэкст. Творчыя здабыткі песняроў сталі знакавымі ідэйна-мастацкімі адкрыццямі і выдатнымі дасягненнямі беларускай паэзіі, прозы і драматургіі. Янка Купала і Якуб Колас стаяць ля вытокаў беларускага нацыянальнага адраджэння, станаўлення беларускай дзяржаўнасці і беларускай літаратурнай мовы. Іх творчасць – энцыклапедыя жыцця беларускага народа першай паловы ХХ стагоддзя.
Тэматычныя кірункі работы канферэнцыі:
- жыццёвыя і творчыя шляхі Янкі Купалы і Якуба Коласа;
- грамадская дзейнасць Янкі Купалы і Якуба Коласа;
- перакладчыцкая дзейнасць Янкі Купалы і Якуба Коласа;
- Янка Купала і Якуб Колас у сучаснай інфармацыйнай прасторы (філасофскі, культуралагічны, гістарычны, сацыялагічны, псіхалагічны, педагагічны і дыдактычна-метадычны аспекты);
- вывучэнне творчых здабыткаў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сярэдняй школе і ВНУ;
- спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў святле актуальных праблем літаратуразнаўства, мовазнаўства, тэксталогіі;
- рэпрэзентазентацыя твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і іншыш класікаў беларускай літаратуры ў гісторыі выдавецкай справы Беларусі і замежжа;
- галоўныя праблемы музейнага і архіўнага захавання спадчыны класікаў беларускай літаратуры;
- класічная беларуская літаратура ў сучасным прачытанні;
- рэцэпцыя творчасці класікаў беларускай літаратуры ў літаратурах народаў свету;
- асноўныя пытанні фарміравання бібліятэчных інфармацыйных рэсурсаў і асаблівасцей захавання бібліятэчных фондаў, арганізацыі сацыякультурнага абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк, звязаныя з імёнамі класікаў беларускай літаратуры;
- класічная беларуская літаратура ў выяўленчым мастацтве, музыцы, тэатры і кіно.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца:
літаратуразнаўцы, мовазнаўцы, настаўнікі сярэдніх школ, выкладчыкі сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў і ВНУ, студэнты, магістранты, аспіранты і дактаранты, музеязнаўцы, бібліятэкары, выдаўцы, краязнаўцы, фалькларысты, культуролагі, мастацтвазнаўцы, гісторыкі.
Рэгламент канферэнцыі:
даклады – да 10 хвілін, выступленні і паведамленні ў дыскусіях – да 5 хвілін.
Каб стаць удзельнікам канферэнцыі, неабходна адправіць заяўку не пазней за 20 кастрычніка 2017 года на электронны адрас: kupalakolas@tut.by
ЗАЯЎКА
на ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Гісторыя беларускай літаратуры: стан і перспектывы даследавання (да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа)”
Прозвішча ___________________________________
Імя _________________________________________
Імя па бацьку ________________________________
Месца працы або вучобы ________________________________
Пасада ______________________________________
Вучоная ступень _____________________________
Вучонае званне ______________________________
Назва даклада _______________________________
Выкарыстанне тэхнічных сродкаў (пазначыць якіх) _____________________________________________________
Кантактны адрас (+ індэкс) _________________________
Кантактны тэлефон (+ код) _________________________
Е-mail ___________________________________________
Браніраванне гасцініцы (так, не) _____________________
Вы можаце атрымаць дадатковую інфармацыю па адрасе:
Е- mail: Ця електронна адреса захищена від спам-ботів. вам потрібно увімкнути JavaScript, щоб побачити її. .
Тэлефон: +37529 775 55 72
Удзельнікам, якiя ўключаны ў праграму канферэнцыі, будуць дасланы запрашэнні электронным лістом.
Пражыванне, харчаванне і праезд аплачваюцца камандзіруючым бокам.
Умовы прадастаўлення дакладаў для публікацыі.
Тэкст даклада неабходна выслаць па электроннай пошце kupalakolas@tut.byабо прадставіць у аргкамітэт на электронным носьбіце і ў раздрукаваным выглядзе (фармат А4) не пазней за 20 лістапада 2017 года.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, украінская, польская, англійская.
Патрабаванні да афармлення дакладаў:
• прозвішча і ініцыялы аўтара – паўтлустым курсівам, у дужках назва населенага пункта, краіна – курсівам, выраўноўванне па правым боку;
• назва даклада (паведамлення) – вялікімі па цэнтры;
• тэкст – праз прабел, выраўноўванне тэксту па шырыні, абзац 1,25.
• спіс выкарыстанай літаратуры падаецца пасля асноўнага тэксту праз прабел. Афармляецца па патрабаваннях ВАК РБ.
• аб'ём даклада разам з малюнкамі, здымкамі і да т.п. не павінен перавышаць 8 старонак тэксту фармату А4, Times New Roman, 14 кегль, 1,5 міжрадковы інтэрвал, тып файла rtf Microsoft Word.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адхіляць матэрыялы, якія не адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.